Джо Байдэн стаў прадзедам
Джыл і Джо Байдэн з праўнукам / instagram.com/flotus/
Джо Байдэн стаў прадзедам. 8 студзеня старэйшая ўнучка прэзідэнта ЗША Наомі ў Каліфорніі нарадзіла сына Уільяма. Фота, на якім Байдэн трымае на руках у медцэнтры ў Лос-Анджэлесе свайго праўнука, загорнутага ў коўдру, змясціла ў Instagram першая лэдзі Джыл Байдэн.
Цяпер у Джо Байдэна пяцёра дзяцей, сем унукаў і адзін праўнук.
Байдэн быў у двухдзённай паездцы ў Каліфорніі, дзе адбыліся жахлівыя лясныя пажары. У размове з журналістамі ён спачатку сказаў, што ўнучка "нарадзіла дзяўчынку", але хутка выправіўся і сказаў "хлопчыка".
Джо Байдэну 82 гады. Ён — 46-ы прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2021-га). Пасля нядаўняй смерці Джымі Картэра Байдэн стаў найстарэйшым жывым прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Яго паўнамоцтвы заканчваюцца 20 студзеня, калі адбудзецца інаўгурацыя Дональда Трампа.