Дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка сышлі з рэек у Расіі
Чыгуначная аварыя пад Інтой / t.me/komivkomi
Аварыя на чыгунцы адбылася ўвечары 26 чэрвеня каля горада Інта ў расійскай Рэспубліцы Комі. Як паведамляе ТАСС, з рэек сышлі дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка Варкута-Наварасійск.
Паводле звестак аператыўных службаў, загінулых пры здарэнні няма, пацярпелі каля 70 чалавек.
Тг-канал @komivkomi удакладняе, што папярэдняй прычынай аварыі назвалі размыццё вадой чыгуначнага насыпу.
Агулам у саставе "Варкута-Наварасійск" было 14 вагонаў.
Чыгуначная аварыя пад Інтой / t.me/komivkomi