Дызайнеры Дольчэ і Габана атрымалі турэмныя тэрміны

Суд у Італіі асудзіў дызайнераў Даменіка Дольчэ і Стэфана Габану да года і васьмі месяцаў турмы кожнага. Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму каля мільярда еўра.


Пракуратура Мілана патрабавала для дызайнераў па 2,5 гады зняволення.


РІА "Новости" адзначае, што заснавальнікі знакамітай маркі Dolce & Gabbana на працягу некалькі гадоў знаходзіліся пад пільнай увагай падатковых і судовых органаў Італіі. Па версіі следства, кіраўніцтва дома моды займалася маштабнай падробкай фінансавых справаздачаў і падатковых дакументаў.
 

Фота — AFP