Дыверсія на чыгунцы была прафесійнай — міністр унутраных спраў Польшчы
Кіраўніцтва Польшчы на месцы дыверсіі / MSWiA
Дыверсія на польскай чыгунцы была прафесійнай. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі.
"Усё паказвае на тое, што выкарыстанае выбуховае прыстасаванне была прафесійна выраблена і мела прыкметы сур'ёзнай, спланаванай аперацыі, праведзенай асобамі, якія маюць рэальны досвед у падобнай дзейнасці. Важна памятаць, што расійскія спецслужбы часта прыцягваюць выканаўцаў для падобных аперацый праз інтэрнэт: часам гэта асобы без досведу. Аднак для поўнай ацэнкі сітуацыі трэба дачакацца пазіцыі службаў", — перадае яго словы прэс-служба міністэрства.
Як паведамлялася раней, выбух на чыгунцы Варшава-Люблін адбыўся зранку ў нядзелю, 16 лістапада. Пазней на гэтым жа ўчастку чыгункі выявілі яшчэ адно пашкоджанне рэек. На месца здарэння выязджаў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.