Двум палітвязням змякчылі пакаранне
Прынамсі двум палітвязням у выніку памілавання змякчылі пакаранне, паведамляюць праваабаронцы.
З установы адкрытага тыпу ("хіміі") на так званую "хатнюю хімію" перавялі Уладзіміра Шурубейку і Яраслава Збароўскага.
Шурубейка быў асуджаны на два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка КДБ. Збароўскі атрымаў тры гады "хіміі" за ўдзел у акцыях супраціву каля ўніверсама "Рыга" ў жніўні 2020 года.