Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна ў Маладзечне
Сям'я жыве на 4-м паверсе / @skgovby
Двухгадовую дзяўчынку са шматлікімі траўмамі даставілі ўчора ўвечары ў бальніцу Маладзечна. Яна ўпала з чацвёртага паверха. Следчы камітэт Беларусі публікуе відэа, на якім відаць, як дзіця вісіць на акне і спрабуе забрацца назад у пакой.
У выніку дзіця ўпала. Маці дзяўчынкі "ў гэты час знаходзілася ў ваннай, а старэйшы брат — у суседнім пакоі", расказалі ў СК. Сям'я жыве ў інтэрнаце.
У міліцыю і медыкам патэлефанавалі суседзі, якія зрабіліся відавочцамі трагедыі. Мясцовы райаддзел Следчага камітэта цяпер праводзіць праверку, высвятляе абставіны здарэння.