Две пінчанкі напалі на дзяўчыну-слесара і абрабавалі яе
Здарэнне адбылося 18 чэрвеня.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, у міліцыю звярнулася 19-гадовая пінчанка. Яна распавяла, што дзве навочна знаёмыя дзяўчыны з ужываннем сілы абрабавалі яе. На тэрыторыі адной з гарадскіх школаў яны адабралі ў яе грошы і прадукты харчавання. Хоць сума шкоды і склала толькі 60 тысяч рублёў, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Міліцыянты вылічылі па апісанні адну з нападніц. Гэта 18-гадовая беспрацоўная пінчанка, якую абвесцілі ў вышук. Асоба яе саўдзельніцы пакуль высвятляецца.
За рабаўніцтва з ужываннем сілы дзяўчатам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — beon.ru