Два МАЗы сутыкнуліся пад Мінскам (фота)
У выніку здарэння пацярпеў кіроўца аднаго з грузавікоў.
Пад Мінскам ля вёскі Крывое Сяло сутыкнуліся два грузавікі МАЗ. Здарэнне адбылося ўвечары 12 лютага. Пусты грузавік бокам сутыкнуўся з іншым грузавіком, які быў нагружаны пяском.
На месца здарэння выехалі выратавальнікі, якім давялося даставаць кіроўцу аднаго з грузавікоў пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню з пераломам галёнкі. Кіроўца другога МАЗа не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

