Два браты збілі міліцыянта і скралі яго службовы аўтамабіль

Гэта 25-гадовы мясцовы жыхар і 22-гадовы гамяльчук. Іх затрымалі і пасадзілі ў следчы ізалятар, перадае БелаПАН.



Паведамляецца, што кармянскіх міліцыянтаў, якія знаходзіліся на дзяжурстве, зацікавіў аўтамабіль "ВАЗ-2103". Неаднаразова міліцыянты патрабавалі спыніцца, але кіроўца "ВАЗа" гэтыя патрабаванні праігнараваў.



У адной з вёсак раёна п'яная кампанія выскачыла з аўтамабіля і кінулася ўроссып. Міліцыянт дагнаў аднаго з уцекачоў. Аднак на дапамогу затрыманаму падаспеў яго стрыечны брат, другі ўдзельнік п'янай кампаніі. Ён стукнуў міліцыянта. Браты забралі ў міліцыянта мабільнік і ліхтарык. Яны ўцяклі, а затым скралі службовы міліцэйскі аўтамабіль. Але кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль перакуліўся. Браты выбраліся з аўтамабіля і ўцяклі. Міліцыя затрымала іх на наступны дзень.



Трэцяга ўдзельніка п'янай кампаніі яшчэ адзін міліцыянт затрымаў на месцы здарэння, калі той спрабаваў уцячы пасля спынення аўтамабіля. Яму пагражае толькі адміністрацыйная адказнасць.



Фота — belarus.by