Домрачава патлумачыла, чаму не пабяжыць пратэставаць з голымі грудзьмі

Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю часопісу "Большой" распавяла пра сваё стаўленне да фемінізму.
"Я не магу ўявіць, што пабягу з голымі грудзьмі пратэставаць ці змагацца за правы жанчын, — гаворыць чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. — Вядома, я за раўнапраўе, але пазіцыі феміністак мне здаюцца крыху экстрэмальнымі. Я не адчуваю ўшчамлення".
Домрачава адзначае, што жанчына здольная "нават на большае, чым мужчына" ў іншых галінах, якія жаночымі не лічацца. І наадварот — "некаторыя мужчыны апярэджваюць жанчын у прызначаных для іх (жанчын) соцыумам прафесіях".
"А той мяжы, якая існуе паміж мужчынам і жанчынай, сціраць нельга, я за жаноцкасць, за моцную жаноцкасць", — падкрэслівае знакамітая беларуска.

Фота: instagram.com/dadofun