Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем скарацілася на 3 працэнты

Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем скарацілася на 3 працэнты

Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем скарацілася на 3 працэнты / Еўрарадыё

Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем зменшылася з 9% у 2021 годзе да 6% у 2024 годзе. У абсалютным значэнні продажу знізіліся з 5,1 млн да 4 млн т. Такія даныя змяшчае даклад "Харчовы прагноз" Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Для параўнання: доля Расіі за гэты ж перыяд вырасла з 18 да 25% — з 10,3 да 16 млн т.

У дакладзе гаворыцца, што РФ умацавала свае гандлёвыя пазіцыі як з лацінаамерыканскімі, так і з паўднёвымі ад Сахары гандлёвымі партнёрамі, не саступаючы пры гэтым сваім заходнім партнёрам, за выключэннем Канады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.