Долар у чацвер перавысіў мяжу ў 3 рублі

Долары, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 чэрвеня долар падаражэў і пераадолеў псіхалагічную планку ў 3 рублі.
Курс еўра ў чацвер панізіўся. Расійскі рубель дэманструе тыднёвы мінімум.
Вынікі валютных таргоў 5 чэрвеня:
Долары ЗША: 3,0008 (+0,0127 / +0,43%);
Еўра: 3,4160 (-0,0065 / -0,19%);
Расійскі рубель: 3,7798 (-0,0115 / -0,30%);
Кітайскі юань: 4,1659 (+0,0216 / +0,52%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.