Долар у Беларусі патаннеў да амаль двухгадовага мінімуму
Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 траўня курс долара працягнуў падаць і наблізіўся да мінімуму за амаль два гады.
Еўра таксама панізіўся і прадэманстраваў мінімальны паказчык за 11 дзён. Вырас толькі курс расійскагаі рубля, які дасягнуў максімуму за 2 гады і 3 месяцы.
Вынікі валютных таргоў 30 траўня:
Долары ЗША: 2,9958 (-0,0010 / -0,03%);
Еўра: 3,3781 (-0,0030 / -0,09%);
Расійскія рублі: 3,7807 (+0,0030 / +0,08%);
Кітайскія юані: 4,1373 (-0,0091 / -0,22%).
Курс валют / banki24.by