Долар рэзка патаннеў, адразу на 210 рублёў

У пятніцу, 13 лютага, беларускі рубель працягваў расці і ўмацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Курс долара знізіўся адразу на 210 рублёў да 15 090 рублёў. Еўра патаннеў на 80 рублёў і цяпер яго курс складае 17 240 рублёў. Але пры гэтым курс расійскага рубля вырас на 2,5 рубля да 232 беларускіх рублёў.

Нагадаем, што ў чацвер, 12 лютага, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 30 рублёў, і яго курс складаў 15 300 рублёў. Еўра патаннеў на 10 рублёў — да 17 320. Курс расійскага рубля знізіўся з 232 да 229,5 беларускага рубля.