Долар на таргах у аўторак страціў амаль 2 капейкі, а еўра — 4

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах 6 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы панізіліся ўсе асноўныя курсы валют акрамя расійскага рубля.
Курс долара страціў амаль 2 капейкі, і цяпер ён мінімальны за апошнія 1 год і 9 месяцаў. Еўра страціў 4 капейкі і абнавіў месячны мінімум. Затое курс расійскага рубля дэманструе максімум за два тыдні.
Вынікі валютных таргоў 6 траўня:
Долары ЗША: 3,0127 (−0,0199 / −0,66%);
Еўра: 3,4050 (−0,0420 / −1,22%);
Расійскі рубель: 3,6792 (+0,0200 / +0,55%);
Кітайскі юань: 4,1515 (−0,0270 / −0,65%).
У абменніках некаторых банкаў курс долара апусціўся ўжо ніжэй за 3 рублі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.