Долар і еўра ў Беларусі ў пятніцу зноў выраслі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 траўня долар і еўра працягнулі рост.

Курс долара павысіўся нязначна, а вось еўра павялічыўся да тыднёвага максімуму. Апошнім часам рэдка здараецца, каб курсы долара і еўра раслі два дні запар.

Панізіўся на таргах у пятніцу толькі курс расійскага рубля.

Вынікі валютных таргоў 23 траўня:

Долары ЗША: 3,0056 (+0,0018 / +0,06%);
Еўра: 3,3931 (+0,0085 / +0,25%);
Расійскі рубель: 3,7590 (-0,0010 / -0,03%);
Кітайскі юань: 4,1715 (+0,0089 / +0,21%)

Долар і еўра ў Беларусі ў пятніцу зноў выраслі
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.