Дэпутат Мінгарсавета здымаў бчб-стужкі ў двары ва Уруччы
Эдуард Кузняцоў / TUT.by
28 снежня ва Уруччы на вуліцы Гарадзецкай мясцовыя жыхары заўважылі мужчыну ў капюшоне, якія зразаў бчб-стужкі на плоце. Ім аказаўся дэпутат Мінгарсавета ад выбарчай акругі №51 Эдуард Кузняцоў.
Дэпутат пацвердзіў у каментары TUT.by, што на відэа сапраўды ён. Кузняцоў распавёказаў, што ўбачыў чалавека, які вешаў стужачкі, і спытаў, чым той займаецца. Пасля яны адзін аднаго сфатаграфавалі, дэпутат зняў некалькі стужак і сышоў.
Кузняцоў лічыць, што вывешванне стужак — гэта парушэнне парадку:
— Ну ўявіце: да вас прыходзяць дадому і пачынаюць вешаць усякую лухту, якая жыхарам не падабаецца. Я лічу, двор — гэта дом, краіна — гэта дом. А калі ў вас дом толькі там, дзе тапкі стаяць, — ну, гэта вашы праблемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.