Дэпутат Гайдукевіч прапанаваў праводзіць конкурсы прыгажосці па партыйных спісах
Алег Гайдукевіч / sb.by
Лідар ЛДПБ і дэпутат Алег Гайдукевіч выказаў ідэю, як правесці нацыянальны конкурс прыгажосці і нікога не пакрыўдзіць. Трэба абіраць прыгажунь, як на выбарах — па партыйных спісах.
"Мне вельмі цяжка зразумець, як можна з 20 прыгожых дзяўчат выбраць самую прыгожую. Усё гэта, вядома, суб'ектыўна. Трэба проста конкурсы прыгажосці праводзіць па партыйных спісах, як выбары. Можна не па партыях — па групах. Нейкі працэнт набралі — усе перамаглі, прайшлі. І зрабіць пяць-шэсць міс", — перадае меркаванне Гайдукевіча "СБ. Беларусь сегодня".
Так ён пракаментаваў абурэнні ў сацсетках наконт таго, што Міс Беларусь-2023 абралі несправядліва. Нагадаем, ёй стала 23-гадовая Элеанора Качалоўская. Яна супрацоўніца Нацыянальнай школы прыгажосці — аднаго з арганізатараў конкурсу.