Дэпартаваныя з Беларусі палітвязні фармальна застаюцца ў калоніях

Николай Статкевич на границе

Мікалай Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы

Дэпартаваныя з Беларусі палітвязні фармальна дагэтуль знаходзяцца ў калоніях. Шмат у каго з іх (а, магчыма, і ні ў кога — мы проста не можам апытаць усіх) на руках няма даведкі пра вызваленне. Пра гэта расказалі праваабаронцы на ІІ кангрэсе, прысвечаным палітвязням.

Такая даведка важная, таму што, па-першае, засведчвае, што яны сапраўды вызваленыя (а не, напрыклад, збеглі з-за кратаў). А па-другое, у даведцы ўказаная падстава іх вызвалення: "памілаванне", умоўна-датэрміновае, заканчэнне тэрміну зняволення ці іншае.

Калі палітвязні, дэпартаваныя з Беларусі, спрабуюць атрымаць такую даведку, ім адмаўляюць на падставе, што іх тэрміны яшчэ не скончыліся. Без даведкі ў іх няма магчымасці адстойваць свае правы на радзіме. А вяртаючыся, яны проста трапяць назад у калоніі — магчыма, менавіта так з "прававога" гледзішча тлумачыцца тое, як улады паступілі з Мікалаем Статкевічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.