Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды
Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды / знак
Палітзняволены адвакат Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды "За парушэнне спакою — адважнаму пісьменніку ў небяспецы". Яе штогод уручае Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку.
Узнагарода адзначае пісьменнікаў і творцаў, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Падчас цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў культуры, дыпламатыі і бізнесу, паказвалі фотаздымкі пастановак паводле твораў Знака і чыталі ўрыўкі з ягоных апавяданняў.
Максіму Знаку 44 гады. Ён за кратамі з верасня 2020 года, а ў 2021-м яго асудзілі на 10 гадоў калоніі. У зняволенні адвакат напісаў кнігу "Зэкамерон".