Дажджы, навальніцы і спякота: надвор’е ў Беларусі на выхадныя

Дажджы, навальніцы і спякота: надвор’е ў Беларусі на выхадныя / Еўрарадыё
26 ліпеня чакаецца зменлівая воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень ад +22 °С да +28 °С.
У нядзелю, 27 ліпеня, — зменлівая воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер няўстойлівы, 4–9 м/с, удзень пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы +12 °С…+17 °С, удзень +22 °С…+29 °С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.