Дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі ў чацвер

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

Навальніца, ілюстрацыйнае фота / progomel.by

У чацвер, 24 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўночны — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе Беларусі будзе 11-13 градусаў вышэй за нуль. удзень будзе ад +17 па паўночным захадзе да +25 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

25 красавіка ў Беларусь пачнуць паступаць прахалодныя паветраныя масы са Скандынавіі. Будзе воблачна з праясненнямі, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, па поўдні Беларусі чакаецца да 11 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +10 па поўначы да +22 градусаў па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.