Дарогі ў ваколіцах Мінска пераробяць: з асфальту на бетон

МКАД-2

МКАД-2 / gruzovikpress.ru

Транспартнікі хочуць у бліжэйшай перспектыве перарабіць асноўныя выезды з Мінска. На дарогі ў раёне другой кальцавой замест асфальта пакладуць цэментабетон.

У Міністэрстве транспарту зазначаюць, што цяпер найбольшая інтэнсіўнасць руху, у тым ліку цяжкавагавага транспарту, назіраецца паблізу сталіцы. Пераход на цэментабетонныя дарогі падвысіць устойлівасць дарожнага пакрыцця. І сітуацыя з экалогіяй стане крыху лепшай.

Таксама перавод дарог з асфальту на бетон дазволіць знізіць фінансавыя выдаткі на рамонт і дазагрузіць беларускія цэментныя заводы, якія пасля мадэрнізацыі толькі і робяць што генеруюць страты.

На гэты момант у Беларусі больш за 87 тысяч км дарожнага пакрыцця. З іх толькі 1,5% зроблены з цэментабетону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.