ДАІ выклала здымкі пагоні, калі 80 разоў страляла па дальнабоі (відэа)
Відэаролік абнародавала Гродзенская аўтаінспекцыя.
Як паведамляла Еўрарадыё, 27 ліпеня аўтовоз з мінскімі нумарамі, віляючы з боку ў бок і ігнаруючы патрабаванні аб прыпынку, ехаў ад Слоніма да Баранавічаў. Па дарозе ён учыніў тры аварыі ў Гродзенскай вобласці. Спрабуючы яго спыніць, супрацоўнікі Слонімскай ДАІ расстралялі па колах каля 80 патронаў, але машына працягвала рухацца.
Не спыніўся парушальнік і на патрабаванні баранавіцкіх інспектараў. Яны таксама стралялі па колах, прабілі паліўны бак.
Толькі калі ўсё паліва выцекла з бака, фура спынілася. Па падліках супрацоўнікаў ДАІ, за неадэкватным кіроўцам яны гналіся каля 150 кіламетраў.
Паводле папярэдняй версіі, кіроўца быў нецвярозы.
Фота — Intex-press