Скандалы КР, новыя прызначэнні і геапалітыка — эфір з Анатолем Лябедзькам

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Што значыць для Беларусі сустрэча Дональда Трампа і пуціна на Алясцы? І як з гэтым звязаны нечаканы званок прэзідэнта ЗША Лукашэнку? Палітык Анатоль Лябедзька бачыць у гэтай гісторыі пазітыў і гатовы патлумачыць, у чым ён.

Таксама пагаворым пра вынікі канферэнцыі "Новая Беларусь 2025". Мерапрыемства завершылася, але галоўнае пытанне застаецца адкрытым: што далей? Мы абмяркуем прапановы, агучаныя пад час форума — стварэнне дэпутацкіх групаў у мясцовых самакіраваннях, дамовы з нацыянальнымі парламентамі ды іншыя ідэі. Паглядзім, наколькі яны рэалістычныя і што можа стаць крокам да іх увасаблення.

Таксама ў эфіры: чаму Каардынацыйная рада трапіла ў скандалы і дэмаршы, і што азначаюць новыя кадравыя прызначэнні — місія ва Украіне і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах. 

Усё самае вострае і актуальнае — у размове з Анатолем Лябедзькам.

Эфір пачнецца ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.