ДАІ паведаміла, з якіх мінскіх вуліц найчасцей эвакуявала машыны ў 2017 годзе

ДАІ паведаміла, з якіх мінскіх вуліц найчасцей эвакуявала машыны ў 2017 годзе

Праблема аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннямі Правілаў дарожнага руху, працягвае заставацца актуальнай для Мінска. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, большасць кіроўцаў пакідаюць свае машыны ў двары дамоў, на праезнай частцы, зялёных зонах, ходніках. Гэта стварае нязручнасці для іншых кіроўцаў, жыхароў і для праезду машын экстранай дапамогі. 

Найчасцей у 2017 годзе ДАІ эвакуявала аўтамабілі з праспекта Пераможцаў — 1252 разы. Варта нагадаць, што менавіта па гэтай вуліцы Аляксандр Лукашэнка ездзіць з Драздоў у Палац Незалежнасці. 

На другім месцы ДАІ называе вуліцу Інтэрнацыянальную — 565 разоў. Трэцяе месца дзеляць паміж сабой вуліцы Куйбышава і Кульман — крыху больш за 520 разоў.