ДАІ адкрыла страляніну ў Мінску, каб спыніць ліхача (відэа)

Як піша сайт auto.onliner.by, здарэнне адбылося зранку, каля 4-й гадзіны. Даішнікі атрымалі паведамленне ад кіроўцаў. Па словах відавочцаў, кіроўца Audi 100, верагодна быў нецвярозы — пра гэта казала яго манера ехаць.



На патрабаванне спыніцца мужчына не зрэагаваў. У выніку, па Мінску паехала цэлая кавалькада — наперадзе парушальнік, а за ім пяць даішных аўтамабіляў. Каля скрыжавання вуліц Адоеўскага і Еўфрасінні Полацкай пераследнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра. Аднак уцякач не спыніўся. Тады на праспекце Пушкіна міліцыянты тройчы стрэлілі па колах аўтамабіля.



Даішнікі кажуць, што падчас пагоні кіроўца Audi двойчы ўчыніў ДТЗ і ўцёк з месца аварыі. Таксама ён праігнараваў сігнал святлафора, разметку, выязджаў на сустрэчную паласу, ствараў аварыйныя сітуацыі. Потым выявілася, што ён быў п'яны. У выніку на 58-гадовага парушальніка склалі 8 пратаколаў.



Фота — auto.onliner.by