Дачка Бабарыкі: бацька задумаўся пра ўдзел у выбарах напрыканцы 2019 года

Віктар Бабарыка прымаў рашэнне пра вылучэнне на прэзідэнцкія выбары напрыканцы 2019 года. Пра гэта яго дачка Марыя паведаміла ў сваім відэазвароце 26 чэрвеня.
"У нас усе рашэнні прымаюцца сумесна", — патлумачыла яна. Па словах Марыі, бацька спытаўся пра яе меркаванне наконт свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. На той час Віктар Бабарыка займаў пасаду кіраўніка "Белгазпрамбанка".
"Ён мне сказаў: "Разумееш, Маша, я ведаю, што трэба рабіць. І што я скажу ўнукам? Што я ведаў, што трэба рабіць, і пабаяўся?" — распавяла дзяўчына.
Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард затрыманыя з 18 чэрвеня. Яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Ім выставілі абвінавачанне, але забаранілі адвакатам паведамляць якое.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.