Да брэсцкай прафсаюзнай актывісткі сілавікі ўламіліся праз акно
 
  25 сакавіка, у Дзень Волі, у Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом Зінаіды Міхнюк — актывісткі Незалежнага прафсаюзу работнікаў РЭП.
Яны правялі ператрус і затрымалі гаспадыню дома, паведамляюць праваабаронцы. Дакладныя прычыны ператрусу і затрымання невядомыя.
Знаёмыя Міхнюк распавялі, што па яе справе на допыт у Брэст у той жа дзень прывозілі з Маларыты юрыста-праваабаронцу Уладзіміра Малея. Яго дапыталі як сведку па справе.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
