Да барацьбы з "дармаедамі" ў Жлобіне падключылі ваенкамат

Сход у ваенкамаце ў Жлобіне

Сход у ваенкамаце ў Жлобіне / "Новы дзень"

У Жлобіне да барацьбы з так званымі "дармаедамі" далучыліся не толькі міліцыя, але і ваенкамат.

23 ліпеня ў ваенкамаце прайшло "прафілактычнае мерапрыемства", на якое сабралі ваеннаабавязаных, якія дэмабілізаваліся пасля тэрміновай службы, заўважыў "Флагшток". У ваенкамат выклікалі больш за 100 хлопцаў, якія адслужылі ў войску.

Каб "дапамагчы з выбарам прафесіі", ваенкам запрасіў на сустрэчу прадстаўнікоў сілавога блока раёна (супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях), а таксама прадпрыемстваў раёна.

Пры гэтым большая частка з тых, хто адслужыў у войску, ужо ўладкавалася на працу. Аднак іх усё адно сабралі ў ваенкамат — каб прадстаўнікі суда і пракуратуры расказалі пра "найбольш часта сустраканыя правапарушэнні і злачынствы і адказнасць вінаватых асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.