Да 1 верасня шматдзетныя сем’і могуць атрымаць матдапамогу да школы. Інструкцыя

Шматдзетныя сем’і могуць разлічваць і на іншую падтрымку

Шматдзетныя сем’і могуць разлічваць і на іншую падтрымку / pixabay.com

З 1 жніўня шматдзетным сем’ям у Беларусі пачалі выплачваць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года — каля 146 рублёў. У Мінску ў 2025 годзе на гэта з мясцовага бюджэту выдзелена 4,8 млн рублёў.

Каб атрымаць дапамогу, бацькам трэба звярнуцца ў школу з заявай, пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці, пасведчаннем шматдзетнай сям’і, дакументамі пра рэгістрацыю і выпіскай з асабовага рахунку Беларусбанка.

Грошы будуць пералічаныя на рахунак аднаго з бацькоў з 1 жніўня да 1 верасня.

Шматдзетныя сем’і могуць разлічваць і на іншую падтрымку: дзяржаўную адрасную дапамогу малазабяспечаным сем’ям, дапамогу ад прафсаюзаў і працадаўцаў, а таксама ўдзел у дабрачыннай акцыі “Партфель першакласніка”, дзе грамадскія арганізацыі дапамагаюць падрыхтаваць дзяцей да школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.