Цяпло вярнулася ў пасёлак Свіслач пад раніцу
Ацяпленне / pixabay
Пасёлак Свіслач у Пухавіцкім раёне ночыў без цяпла, энергетыкі здолелі ліквідаваць аварыю на цепласетках пад раніцу.
Без ацяплення пасёлак застаўся з прычыны таго, што ў суседнім Дружным пашкодзілі магістральны трубаправод падчас земляных работ.
Насельніцтва пасёлка — больш за 3,5 тыс. чалавек. Учора ўдзень там было каля -2, уночы — -5 градусаў.