Цягнікі з Масквы ў беларускім кірунку ідуць па раскладзе

Цягнікі з Масквы ў беларускім кірунку ідуць па раскладзе

Цягнікі ў беларускім кірунку з Москвы ідуць паводле раскладу. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Аляксандра Захарэвіча.

Паводле яго словаў, цягнік Масква — Мінск спазніўся на 3 гадзіны, цягнік Масква — Брэст — на 5,5 гадзіны, але болей затрымак не будзе. Рух на маскоўскай дарозе адноўлены.

Захарэвіч таксама адзначыў, што цягнік Масква — Брэст падчас сутыкнення з электычкай атрымаў нязначныя пашкоджанні і прыбыў у Мінск у тэхнічна спраўным стане. Адчапляць вагоны не давялося, а ўсе дробныя непаладкі ліквідаваў персанал цягніка.