ЦВК не зрабіла пасведчанне блогеру Сяргею Ціханоўскаму

ЦВК не зрабіла пасведчанне блогеру Сяргею Ціханоўскаму

21 траўня пачаўся збор подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Выявілася, што Цэнтрвыбаркам выдаў пасведчанні не ўсім сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Telegram-канал "Краіна для жыцця" паведаміў, што пасведчанні не атрымалі кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, муж патэнцыйнай кандыдаткі, а таксама палова каардынатараў.

"Касяк абяцалі выправіць, але ў такія выпадковасці, Лідзія Міхайлаўна, нам верыцца з цяжкасцю", — звяртаюцца аўтары канала да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Сяргей Ціханоўскі збіраўся пачаць сваю выбарчую кампанію, але 6 траўня яго пасадзілі пад адміністрацыйны арышт. Таму ён не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу. Замест яго заяўку на рэгістрацыю падала жонка Святлана. У склад групы ўвайшлі 252 чалавекі.

За кратамі Ціханоўскаму прысудзілі яшчэ 30 сутак арышту, але 20 траўня нечакана выпусцілі на волю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.