ЦВК не зарэгістраваў групы Спірына, Валынца, Іванова, Перавошчыкава
ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ў падтрымку па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Андрэя Іванова, Валерыя Перавошчыкава і Міхаіла Валынца. Падчас праверкі былі выяўленыя парушэнні. Валынец — рамеснік з Мінска. ЦВК заявіў, што яго група створана з парушэннем закона. Падчас разгляду справы Міхаіла Валынца ўзнікла спрэчка. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала яму зняць падчас выступу ахоўную маску, што яго абурыла.
Індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Іваноў, член Камуністычнай партыі Беларусі, быў не зарэгістраваны, паколькі нарадзіўся ў Расіі. З той жа прычыны не была зарэгістравана ініцыятыўная група пенсіянера з Мінска Валерыя Перавошчыкава. Ён запомніўся сваёй палымянай прамовай пра барацьбу за мір. "Хопіць забіваць!", — заклікаў Перавошчыкаў. Ярмошына сказала, што цалкам яго тэзісы падтрымлівае, але ні чым не можа дапамагчы ў пытанні рэгістрацыі.
Не была зарэгістравана і ініцыятыўная група відэаблогера Паўла Спірына. ЦВК падчас абтэлефанавання сябраў групы выявіў парушэнні ў яе фармаванні. "У дзень нараджэння вы мне зрабілі выдатны падарунак. Падпісалі прысуд аднаму вядомаму чалавеку", — сказаў Спірын.
Не зарэгістравалі і групу сацыяльнага работніка з Гомельскага раёна Алег Нявейкава. У яго выявілі шматлікія парушэнні ў дакументах. Не атрымалі рэгістрацыі групы беспрацоўнага з Мінска Аляксандра Скрабца, ІП з Віцебска Уладзіміра Правальскага і беспрацоўнага з Гомеля Андрэя Мажэйкі. У іх знайшлі шматлікія парушэнні пры фармаванні груп.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.