Ціханоўскі расказаў, што адбывалася ў СІЗА ў ноч пасля выбараў у 2020-м

Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі / "Белсат"

Падчас паслявыбарчых пратэстаў міліцыянтам у СІЗА выдалі пісталеты. Пра гэта расказаў Сяргей Ціханоўскі, які 9 жніўня 2020 года сустрэў у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

"Памятаю, у 9 вечара быў адбой. І трохі пазней, бліжэй да 11-й — крыкі нейкія, выбухі. Людзі за дзвярыма. Міліцыянеры. Чуў іх размовы. Ім выдалі зброю. То бок, чалавек стаяў з пісталетам каля маёй камеры. Не ведаю, супала так ці не, што ён каля маёй камеры стаяў. Яны былі вельмі напалоханыя", — расказаў Ціханоўскі ў эфіры тэлеканала "Белсат".

Экс-палітвязень расказвае, што пачуў размову канваіраў, якія абмяркоўвалі, як пратэстоўцы "ўсюды прарвалі". Гэта дало яму надзею на вызваленне: "Я думаў, што ўсё, зараз уварвуцца нас вызваляць".

Аднак недзе да гадзіны ночы, паводле Ціханоўскага, "усё цалкам супакоілася"» і канваірам па рацыі загадалі здаць пісталеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.