"Мы не канкурэнты, мы дапаўняем адзін аднаго" — Ціханоўская пра мужа і беларусаў

Святлана и Сяргей Ціханоўскія

Святлана и Сяргей Ціханоўскія / прэс-служба Ціханоўскай

— Сіла дэмакратычнага руху менавіта ў тым, што ў ім ёсць розныя погляды і падыходы, — перакананая Святлана Ціханоўская.

У сваім відэазвароце да беларусаў і беларусак лідэрка дэмсіл тлумачыць, чаму вызваленне Сяргея Ціханоўскага не прынесла канфліктаў унутры беларускага руху, а стала важным вынікам агульнай барацьбы.

— Сяргей — самастойны чалавек, і ў яго ёсць сваё меркаванне, сваё бачанне ўдзелу ў агульнай справе. І гэта нармальна. Мы не канкурэнты, мы дапаўняем адно аднаго. Мы ўсе розныя — але наперад ідзем разам.

Са слоў Ціханоўскай, каманда Офіса працягвае працаваць і несці сваю частку адказнасці.

Вызваленне палітвязняў і мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі застаюцца для нас безумоўным прыярытэтам, падкрэслівае палітык.

Ціханоўская абяцае, што праца Офіса не спыніцца, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя, а ў Беларусі не наступяць перамены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.