Ціханоўская да 27 ліпеня: “Незалежнасць не падае з неба проста так”
35 год таму ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце
“Незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць”, — напісала Святлана Ціханоўская ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
“27 ліпеня 1990 года — дзень, калі беларусы заявілі: у нас ёсць права на сваю дзяржаву. 35 гадоў прайшло з моманту прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце — дакумента, які адлюстраваў намер нашага народа і яго волю жыць па ўласных правілах.