Ці зробіць Лукашэнка Кітай з Беларусі? Стрым з Андрэем Махоўскім

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Лукашэнка захацеў пабудаваць Кітай у Беларусі, пераняўшы палітычны досвед Паднябёснай. І рабіць з “глабальнага простае” — гэта, на яго думку, галоўная фішка кітайскага поспеху ў свеце.
Па словах беларускага кіраўніка, нашу краіну цікавяць як поспехі кітайскага вайскова-прамысловага комплексу так і вытворчасць тавараў народнага спажывання. Дарэчы, апошнія — галоўныя канкурэнты на расійскім рынку: праз іх зніжаецца экспарт Беларусі ў Расію і айчынныя тавары сумуюць на складах, пакрываючыся пылам.
Ці стане Беларусь Кітаем і як насамрэч выглядаюць беларуска-кітайскія адносіны — абмяркоўваем з эканамічнным аглядальнікам выдання “Беларусы і рынак” Андрэем Махоўскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.