Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой — эфір

Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё
Апошнія тыдні былі для беларускіх дэмсіл насычанымі: удзел у мерапрыемствах, канферэнцыях ды сустрэчах рознага ўзроўню і ў розных краінах. Пытанні найчасцей разглядаліся агульныя і нават глабальныя, але, выглядае на тое, што і канкрэтныя праблемы беларускай моладзі не засталіся паза ўвагай.
Чым адметныя былі мерапрыемствы і сустрэчы, праведзеныя апошнім часам у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы і якія канкрэтна моладзевыя пытанні ўздымаліся на тых сустрэчах? Ці сапраўды рэальна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, і што для гэтага робіцца? Чаму беларускія дэмсілы хвалюе пытанне тэлефонаў, якія вучні ў школах Беларусі вымушаныя здаваць перад пачаткам урокаў, і што там з расійскай дэлегацыяй ў Савеце Еўропы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.