Чыноўнікі расказалі, колькі каштуе ўтрыманне чалавека ў дзяржпансіянаце
Колькі каштуе ўтрыманне чалавека ў дзяржпансіянаце? / @rubanau_collage
27 рублёў за суткі — столькі каштуе ўтрыманне аднаго чалавека ў дзяржаўным сацыяльным пансіянаце агульнага карыстання, пра гэта паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
22 рублі каштуе ложка-месца ў псіханеўралагічным пансіянаце, а пры адсутнасці блізкіх сваякоў аплата ажыццяўляецца з разліку 90% ад налічанай пенсіі.