Чыноўніца распавяла, якую зарплату атрымліваюць мінчукі да выліку падаткаў

Першая намесніца старшыні Мінаблвыканкама Надзея Лазарэвіч распавяла, якую "брудную" зарплату атрымліваюць мінчукі / pixabay.com
Па выніках працы за студзень — люты 2025 года намінальная налічаная заработная плата работнікаў мінскіх арганізацый склала 3 321,4 рубля. Пра гэта паведаміла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
— Тэмп росту — 116,8 %. У тым ліку ў лютым 2025 года — 3 309,1 рубля, або 114,9 % у параўнанні з лютым 2024 года, — удакладніла яна.
Паводле слоў Лазарэвіч, тэмп росту рэальнай заработнай платы склаў 110,8 %.
Нагадаем, "намінальная налічаная зарплата" — гэта зарплата "бруднымі", гэта значыць да выліку ўсіх падаткаў, пенсійных адлічэнняў і іншых абавязковых плацяжоў і ўтрыманняў.
Чаму не варта занадта радавацца росту заробкаў у Беларусі і якія наступствы гэта мае?
Рост рэальных заробкаў у Беларусі апярэджвае рост прадукцыйнасці працы. Атрымаецца, што працадаўца плаціць больш, чым работнік зарабляе. Гэта прыводзіць да інфляцыі.
Дэфіцыт кадраў у краіне істотна ўплывае на гэтыя працэсы. Каб утрымаць супрацоўнікаў, ім павышаюць зарплаты. У выніку неабгрунтаванага росту заробкаў узнікае інфляцыйны перагрэв.
З-за недахопу рабочых рук павялічваецца нагрузка на аднаго чалавека, а гэта ўжо можа быць небяспечна для прафесій, звязаных з бяспекай, напрыклад, для вадзіцеляў грамадскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.