Чатыры жыхары Мінскага раёна абрабавалі пасажыраў прыгараднага аўтобуса
Цяпер мужчын вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве з пагрозай прымянення зброі, крадзяжы.
Таксама ім у віну ставяць набыццё матэрыяльных каштоўнасцяў, заведама здабытых злачынным шляхам, і знішчэнне афіцыйных дакументаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт. Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Па звестках следства, нецвярозыя мужчыны ехалі ў маршрутным аўтобусе, які рухаўся з вёскі Ляскоўка ў Мінск, хуліганы, пагражаючы металічным кастэтам , збілі двух мужчын. У аднаго з пацярпелых яны забралі барсетку з грашыма і асабістымі рэчамі. Зламыснікі знішчылі афіцыйныя дакументы на імя пацярпелага, а грошы падзялілі.
Падчас следства выявілася, што 17-гадовы фігурант справы датычны да незаконнага абарачэння псіхатропных рэчываў на тэрыторыі Мінскага раёна. На прыпынку грамадскага транспарту ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна ён збываў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва QCBL-BZ-F мясцовым жыхарам.
Фота — gorodkirov.ru