Частка бежанцаў перамясцілася з палявога лагера ў лагістычны цэнтр
Бежанцы рыхтуюцца да пераходу ў лагістычны цэнтр / Белмытнясэрвіс
Большасць бежанцаў у чацвер прыняла рашэнне перайсці з палявога лагера ў гандлёва-лагістычны цэнтр, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер групы мігрантаў прыбываюць у цэнтр, дзе ім выдаюць пасцель. У цэнтры для іх падрыхтавана 400 месцаў. Частку бежанцаў размесцяць на другім паверсе цэнтра на плошчы каля 350 квадратных метраў з захаваннем мер бяспекі.
Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 16 лістапада, пасля інцыдэнту на беларуска-польскай мяжы каля 1,2 тысячы бежанцаў засталіся ў палявым лагеры. Пры гэтым 873 бежанцы перайшлі ў гандлёва-лагістычны цэнтр.
Група бежанцаў з лагера падыходзіць да ТЛЦ / t.me/belta_telegram