Чацвёра выкладчыкаў юрфака БДУ трапілі пад палітычныя "чысткі"
Як мінімум чатырох выкладчыкаў юрфаку БДУ звальняюць "па спісах", паведамляе ТГ-канал law_verum.
Гэта прафесары Юлія Гаўрыльчанка і Кірыл Тамашэўскі, дацэнт Сяргей Пратасавіцкі і старшая выкладчыца Таццяна Аўдзеева.
Гэта не першыя "чысткі" на факультэце: у 2020-2021 за палітыку былі звольненыя як мінімум тры выкладчыкі. Самым вядомым было звальненне дацэнта Алены Лаеўскай, якой заставалася менш як год да пенсіі. Яе сын Дзмітрый быў адвакатам Віктара Бабарыкі.