Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцынай запрацуе пад Мінскам
Кітай / pixabay.com
Пад Мінскам адкрыецца Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны, яго пабудуюць у індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамляе дзяржаўны тэлеканал СТБ.
Працаваць там будуць і спецыялісты з Кітаю, і беларускія медыкі. Выявілася, што беларускія ВНУ штогод рыхтуюць да 250 спецыялістаў па традыцыйнай кітайскай медыцыне. За мінулы год было зроблена больш за 2,5 млн працэдур у гэтай галіне. Кітайскую медыцыну часта практыкуюць у беларускіх санаторыях.
Кітайская медыцына належыць да нетрадыцыйных метадаў лекавання.