Былыя рэстараны "МакДональдс" рэгіструюць таварны знак Mak.by
Новыя варыянты лагатыпу былога "МакДональдса"
На рэстаранах былой беларускай сеткі "МакДональдс" можа з'явіцца новая шыльда — Mak.by.
Кампанія "КСБ Віктары рэстараны", якое кіруе гэтай сеткай, падала заяўку на рэгістрацыю такога таварнага знака ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Вядомыя два варыянты лагатыпу. Адзін з іх зроблены ў колеры надпісаў "Мы адкрытыя" — пад такой назвай сетка існавала пасля сыходу амерыканскай франшызы.