Былы міністр атрымаў 24 гады зняволення за забойства жонкі
Куандык Бішымбаеў / vlast.kz
У Казахстане былы міністр нацыянальнай эканомікі Куандык Бішымбаеў атрымаў 24 гады зняволення за забойства жонкі Салтанат Нукенавай. Ён будзе адбываць пакаранне ва ўстанове крымінальна-выканаўчай сістэмы максімальнай бяспекі. Яго брат Бахытжан Байжанаў, дырэктар рэстарана, дзе адбылося забойства, атрымаў 4 гады зняволення, паведамляе vlast.kz.
У судзе паказалі шакуючыя відэа, якія знайшлі ў тэлефоне абвінавачанага. Экс-міністр збіваў жонку на працягу васьмі гадзін. Ён патрабаваў у яе прызнання ў здрадзе.