Былы гулец БАТЭ: Пасля кожнай перамогі выпівалі трохі гарэлачкі ці віскі
Серб Марка Сіміч у інтэрв'ю "Прессболу" згадаў пра сваё выступленне за беларускі клуб у 2011-2013 гадах.
Былы гулец БАТЭ серб Марка Сіміч у інтэрв'ю "Прессболу" згадаў пра сваё выступленне за беларускі клуб у 2011-2013 гадах. Паводле яго слоў, "пасля кожнага пераможнага матчу ладзіліся вечарынкі". "Калі выйгравалі, можна было рабіць усё. Пасядзім, паямо, пакурым кальян, вып'ем крыху гарэлачкі або віскі", — з настальгіяй успамінае Сіміч.
28-гадовы футбаліст кажа, што ў яго цяперашнім клубе (турэцкім "Кайсерыспоры") такога няма. Таму яму сумнавата.
Фота: fcbate.by