Былой чыноўніцы Баранавіцкага райвыканкама пагражае да 6 гадоў зняволення

Жанчыну падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Нібыта, у 2010-2012 гадах чыноўніца за чужы кошт едзіла за мяжу падчас адпачынкаў. У выніку гэтага прадпрыемству былі нанесеныя страты ў буйным памеры — на суму звыш 50 мільёнаў рублёў.



Як паведамляе БелаПАН, у цяперашні час праводзяцца "неабходныя следчыя дзеянні". Былую дырэктарку не затрымлівалі. Ёй пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі са штрафам альбо без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
 

Фота — minsknews.by